Работнікі Бабруйскага лясгаса адзначылі прафесійнае свята

Работнікі Бабруйскага лясгаса адзначылі прафесійнае свята

Вторник, 16 сентября 2025 16:51

Урачыстасць прайшла сёння ў раённым Цэнтры культуры. Падчас яе было выказана шмат цёплых слоў у адрас людзей, якія звязалі сваё жыццё з клопатам пра неацэнную каштоўнасць, якой з’яўляецца лес, з памнажэннем дабрабыту краіны.

— Лес — наша нацыянальнае багацце. Дзякуючы вам ён захоўваецца і ўзнаўляецца, каб магчымасць дыхаць чыстым паветрам была і ў нашых нашчадкаў, — адзначыла, віншуючы калектыў Бабруйскага лясгаса, старшыня Бабруйскага раённага СавеЯна падзякавала калектыву за плённую працу, пажадала далейшага развіцця. Ад Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта ўручыла Ганаровую грамату дырэктару лясгаса Андрэю Цвірко і грамату — Іллі Дудалю, ляснічаму Глушанскага вопытна-вытворчага лясніцтва. Ад Бабруйскага райсавета дэпутатаў і раённага аддзялення Магілёўскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” шэрагу работнікаў — граматы і лісты падзякі.та дэпутатаў Ірына Старавойтава.
Прыемныя ўражанні ў прысутных выклікала відэа-віншаванне з прафесійным святам ад тых, хто толькі пераймае вопыт клопату пра лес, — членаў дашкольнага лясніцтва “Вясёлкавы лес”, створанага на базе дзіцячага садка “Вясёлка” аг. Мышкавічы Кіраўскага раёна, а таксама ветэранаў галіны, каго зала прывеціла стоячы, цёплымі словамі, апладысментамі і кветкамі.
Выдатным падарункам для работнікаў лесу стала і цудоўная канцэртная праграма ад работнікаў культуры Бабруйскага раёна.

Вышестоящая организация

Могилевское государственное производственное лесохозяйственное объединение (МГПЛХО)
Адрес: ул. Первомайская, 71, 212030, Дом советов, г. Могилев
Генеральный директор: -
Приемная: тел. +375 (222) 27-36-15, тел./факс +375 (222) 25-23-52
Режим работы: понедельник-пятница, 8.00 – 13.00, 14.00 – 17.00
Выходные дни: суббота, воскресенье
Веб-сайт: Могилевское ГПЛХО

Время работы:

Выписка и отпуск лесопродукции в лесничествах:

Контактная информация